RSS РАССЫЛКА НОВОСТЕЙ


Сайт Президента РБ









Навуковы даклад «Аналіз планіровачнай структуры Берасьця Літоўскага XIV-XVI стст.»

13 красавіка ў Брэсцкай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы з навуковым дакладам «Аналіз планіровачнай структуры Берасьця Літоўскага XIV-XVI стст.» выступіць доктар урбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская.
Праслухаць даклад, задаць пытанні і абмеркаваць праблемы вывучэння і выкарыстання тэрыторыі гістарычнага цэнтра запрашаюцца выкладчыкі ВНУ, навукоўцы і даследчыкі ў галіне археалогіі, гісторыі, геаграфіі, ўрбаністы і архітэктары.
Пачатак: 13 красавіка ў 17.30
Месца: г. Брэст, вул. Пушкінская, 19,  Брэсцкая навукова-тэхнічная бібліятэка – філіял РНТБ
Уваход вольны!

15 жніўня 1390 года Берасьце атрымала прівелей на гарадское самакіраванне з далучэннем да тэрыторыі горада 60 франконскіх ланаў зямлі. З таго часу да канца XVIII cтагоддзя горад развіваўся па сцэнару еўрапейскіх гарадоў. Фармаванне гарадскога бюджэту, спосабы вымярэння рынку, сядзібных пляцяў, акрэсленне месцаў выпасаў і шмат іншых чыннікаў адбілася на прасторавай кампазіцыі горада. Аналіз планіроўкі гістарычных цэнтраў гарадоў з’яўляецца сёння адным з прыярытэтных тэм навуковых даследаванняў урбаністыкі. Яны дазваляюць зменшыць бюджэт і тэрміны на археалагічных даследаваннях, дазваляюць аптымізаваць праектныя рашэнні рэвіталізацыі тэрыторый.
Праслухаць даклад, задаць пытанні і абмеркаваць праблемы вывучэння і выкарыстання тэрыторыі гістарычнага цэнтра запрашаюцца выкладчыкі ВНУ, навукоўцы і даследчыкі ў галіне археалогіі, гісторыі, геаграфіі, ўрбаністы і архітэктары.
т./ф. 8(0162) 21-59-02; 20-95-11

 
Назад